Пошук

1581760947243.JPG

Член Прэзідыума Босніі і Герцагавіны наведаў Ватыкан

15 лютага 2020 г. Папа прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане Жэлка Комшыча, члена Прэзідыума Босніі і Герцагавіны. Палітык сустрэўся таксама з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам.

Падчас перамоў у Дзяржаўным сакратарыяце, якія праходзілі ў сардэчнай атмасферы, увага была засяроджана на добрых двухбаковых адносінах і ўнутранай сітуацыі ў краіне, уключаючы ўзаемадзеянне з каталіцкай супольнасцю. Акрамя таго, гаворка ішла пра неабходнасць гарантавання поўнага захавання правоў усіх грамадзян і эфектыўную роўнасць трох канстытуцыйных народаў.

Нарэшце, узгадваліся некаторыя тэмы, якія ўяўляюць узаемны інтарэс і тычацца міжнароднага і рэгіянальнага кантэкстаў, такія як мір і бяспека, неабходнасць фарміравання шляхоў дыялогу для вырашэння розных праблем на Заходніх Балканах і перспектыў пашырэння Еўрапейскага Саюза ў рэгіёне.

Прэзідыум Босніі і Герцагавіны – гэта калектыўны вышэйшы орган выканаўчай улады, аналагічны пасадзе кіраўніка дзяржавы. Складаецца з трох членаў, якія выбіраюцца адначасова на чатыры гады.

Навіна ў фармаце аўдыё
15 лютага 2020, 14:20