Пантыфік салідарны з хворымі на каронавірус
Пантыфік выказаў салідарнасць з усімі, хто дапамагае ў барацьбе з каронавіруснай інфекцыяй, і тымі, хто пакутуе ад яе.
“Выказваю сваю малітоўную блізкасць да людзей, якія пакутуюць з прычыны цяперашняй эпідэміі коронавіруса, і да ўсіх, хто пра іх клапоціцца. Далучаюся да маіх братоў біскупаў, каб заахвоціць вернікаў жыць у гэты цяжкі момант з сілай веры, упэўненасцю надзеі і руплівасцю міласэрнасці. Перыяд Вялікага посту дапамагае нам надаць евангельскі сэнс таксама гэтаму моманту выпрабаванняў і болю”, - сказаў Пантыфік 8 сакавіка 2020 г., сустракаючыся з вернікамі на “Анёл Панскі”.
08 сакавіка 2020, 12:46