file-photo--eu-flags-fly-outside-the-european-1553089751233.JPG

Малітоўная занепакоенасць Святога Айца станам Еўропы

За адзінства і братэрства ў Еўропе маліўся Францішак 29 красавіка 2020 г. падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Доме св. Марты, адкуль вялі прамую трансляцыю ватыканскія СМІ.

Падчас уводзінаў у літургію, Папа сказаў: “Сёння мы адзначаем свята св. Кацярыны Сіенскай, доктара Касцёла, апякункі Еўропы. Будзем маліцца за Еўропу, за адзінства Еўропы, за адзінства Еўрапейскага Саюза: каб мы ўсе ішлі наперад як браты”.

Святая Кацярына Сіенская заслужана лічыцца найвыдатнейшай жанчынай у хрысціянстве. Яна з’яўляецца апякункай Італіі і Еўропы. Яе заступніцтва просяць хворыя на чуму і тыя, хто пакутуе ад галаўных боляў.

Падчас падзелу Заходняга Касцёла Кацярына актыўна падтрымлівала законнага Папу і па яго просьбе пераехала ў Рым. Там яна і памерла ва ўзросце 33 гадоў, у апошнія гады жывячыся выключна Эўхарыстыяй. Яна пакінула мноства лістоў і “Трактат аб Божым Провідзе”, дзе акрамя яе містычнага вопыту выказваецца таксама заклапочанасць станам тагачасанага Касцёла і грамадства.

29 красавіка 2020, 11:57