Пошук

1586713049509.JPG

Пандэмія: салідарнасць Папы з жыхарамі Нью-Ёрка

Францішак патэлефанаваў да арцыбіскупа Нью-Ёрка, каб запэўніць яго ў салідарнасці з усімі жыхарамі горада, асабліва тымі, хто пакутуе ад пандэміі каронавіруса.

Пасля размовы з Папам кардынал Цімаці Долан выдаў заяву, у якой паведаміў, што Святы Айцец моліцца за нью-ёркцаў. “Ён папрасіў перадаць найлепшыя малітоўныя пажаданні хворым, урачам, медсёстрам, санітарам, палітыкам, а таксама нашым святарам, законнікам і свецкім вернікам”, - распавёў іерарх.

“Я падзякаваў Папу за тое, што ён застаецца асаблівым арыенцірам для ўсяго свету ў гэты цяжкі час сусветнай пандэміі, і запэўніў яго ў любові і малітве жыхароў Нью-Ёрка за яго і яго служэнне”, - прызнаўся амерыканскі іерарх.

15 красавіка 2020, 13:53