Пошук

1588025298989.jpg

Пантыфік аб разважлівым выхадзе з каранціну

28 красавіка 2020 г., падчас ранішняй Эўхарыстыі Францішак маліўся аб разважлівасці, якая дазволіла б функцыянаваць грамадству падчас і пасля выхаду з каранціну.

“У гэты перыяд, калі з’яўляюцца інструкцыі па выхадзе з каранціну, мы молім Пана, каб Ён даў свайму народу ласку разважлівасці і паслухмянасці загадам, каб пандэмія не вярнулася”, - сказаў Папа ў пачатку св. Імшы, якую з капліцы Дома св. Марты трансліравалі ватыканскія СМІ.

Нягледзячы на тое што ў Еўропе працягвае бушаваць пандэмія коронавіруса, некаторыя краіны плануюць аслабіць абмежавальныя меры. Еўрапейская камісія распрацавала рэкамендацыі адносна стратэгіі паслаблення каранцінных мер у краінах Еўрасаюза.

28 красавіка 2020, 11:05