1587109646546.jpg

Пантыфік: трэба маліцца за людзей з палітычным пакліканнем

Маліцца за палітыкаў, каб яны клапаціліся пра агульнае дабро, а не толькі пра свае вузкапартыйныя інтарэсы, - заклікаў Папа 20 красавіка 2020 г., падчас ранішняй Эўхарыстыі.

Літургію ў капліцы Дома св. Марты Францішак папярэдзіў такімі словамі: “Памолімся сёння за людзей з палітычным пакліканнем: палітыка – гэта вышэйшая форма міласэрнай любові. Памолімся за палітычныя партыі ў розных краінах, каб у гэты час пандэміі яны разам працавалі на карысць краіны, а не на свае ўласныя інтарэсы”.

Св. Імша скончылася адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту і Эўхарыстычным благаслаўленнем. Папа заклікаў вернікаў, якія ўдзельнічалі ў літургіі праз сродкі масавай інфармацыі, да духоўнай св. Камуніі.

20 красавіка 2020, 12:09