Пантыфік заклікаў маліцца за братэрства і адзінства ў Еўропе
Падчас ранішняй Эўхарыстыі, якую трансліравалі ватыканскімі СМІ з Дома св. Марты, Францішак маліўся за адзінства Еўрапейскага Саюза.
Ва ўступе да літургіі Святы Айцец сказаў: “Сёння, у гэты час, калі існуе вялікая патрэба ў адзінстве паміж намі, паміж народамі, памолімся за Еўропу, каб яна была па-братэрску адзіная, пра што марылі айцы-заснавальнікі Еўрапейскага Саюза”.
Завяршыла св. Імшу адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і Эўхарыстычнае благаслаўленне. Папа заклікаў вернікаў, якія ўдзельнічалі ў прамой трансляцыі, да прыняцця св. Камуніі духоўным чынам.
22 красавіка 2020, 12:20