Папа пра важную місію журналістаў падчас пандэміі
Францішак цэніць працу журналістаў падчас складанага ў грамадскім плане перыяду, звязанага з дамашняй ізаляцыяй па прычыне пандэміі каронавіруса.
“Хацеў бы, каб мы сёння памаліліся за ўсіх, хто працуе ў медыя, у сродках камунікацыі, на карысць аблягчэння ізаляцыі, адукацыі дзяцей і інфармацыі, якая дапаможа людзям перажыць гэты час зняволення ў сваіх дамах”, - папрасіў Святы Айцец 1 красавіка 2020 г. ва ўводзінах да ранішняй св. Імшы.
Літургія завяршылася адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту і Эўхарыстычным благаслаўленнем. Папа заклікаў вернікаў, якія сачылі за прамой трансляцыяй з капліцы ватыканскага Дома св. Марты, да прыняцця духоўнай св. Камуніі.
01 красавіка 2020, 13:08