Пошук

1587685056130.JPG

Святы Айцец салідарны з жыхарамі Амазоніі падчас пандэміі

Францішак патэлефанаваў арцыбіскупу бразільскага Манауса Леанарда Штайнэру, выказваючы сваю салідарнасць і блізкасць да ахвяр новага каронавіруса.

“Папа падзякаваў і сказаў, што ён моліцца за ўсіх нас і што дасылае асаблівае благаслаўленне ў Амазонію”, - паведаміў іерарх пасля размовы.

Пантыфік папрасіў азнаёміць яго з інфармацыяй аб сітуацыі, звязанай з распаўсюджваннем новага каронавіруса і выказаў заклапочанасць неабароненасцю карэнных народаў і бедных слаёў грамадства. Даведаўшыся пра акцыі салідарнасці, ён падзякаваў вернікам, душпастырскім групам, законнікам і духавенству архідыяцэзіі за жаданне аблегчыць пакуты людзей. Папа запэўніў у малітве за памерлых і іх сем’і.

27 красавіка 2020, 11:09