Экуменічны зварот па Святой Зямлі
З боку Каталіцкага Касцёла зварот падпісаў Патрыярх-эмерыт Мішэль Саба, ад імя Англіканскай Царквы – епіскап-эмерыт Рыя Абу-эль-Асаль, з боку Лютэранскай Царквы – таксама епіскап-эмерыт Муніб Юнан.
“Мы таксама падзяляем гэтую шырокую трывогу і просім Бога аб міласэрнасці і вылячэнні ўсіх хворых”, - напісалі іерархі. Аднак яны нагадалі, што “старой хваробай” Святой Зямлі з’яўляюцца пакуты і несправядлівасць, нанесеныя людзям.
“Мір у Святой Зямлі магчымы ўжо шмат гадоў. Праблема заключаецца ў тым, што рашэнне Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і ўсіх краін не выконваецца, і Святая Зямля знаходзіцца ў сітуацыі вайны і нестабільнасці паміж двума народамі. Яны маглі б, калі хацелі, адным крокам, стварыўшы пэўны ціск, прымусіць Ізраіль прыняць рашэнні ААН”, - гавораць аўтары экуменічнага звароту.
Прымірэнне – гэта слова аднолькавае для палестынцаў і ізраільцян. Бяспека Ізраіля – гэта мір з палестынцамі, - лічаць іерархі.