Пошук

2019.09.29 Santa Messa in occasione della Giornata Mondiale del Migrante e del Rifugiato 2019.09.29 Santa Messa in occasione della Giornata Mondiale del Migrante e del Rifugiato 

Пантыфік нагадаў пра правы і годнасць перамешчаных асоб

Папа ў чарговы раз звярнуў увагу на праблему ўцекачоў і перасяленцаў. Нагодай стаў Сусветны дзень бежанцаў, які адзначаўся напярэдадні па ініцыятыве ААН.

“Крызіс, выкліканы каронавірусам, падкрэсліў патрэбу забеспячэння неабходнай абароны ў тым ліку і для бежанцаў, гарантавання іх годнасці і бяспекі. Запрашаю вас далучыцца да маёй малітвы аб абноўленай і эфектыўнай прыхільнасці ўсіх на карысць эфектыўнай абароны кожнага чалавека, у прыватнасці тых, хто быў вымушаны бегчы з прычыны сітуацый, якія ўяўляюць сур’ёзную небяспеку для іх саміх і іх сем’яў”, - сказаў Францішак 21 чэрвеня 2020 г., падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”.

Паводле дадзеных Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, кожную хвіліну ў свеце 24 чалавекі пакідаюць родныя мясціны з прычыны войнаў, пераследу або страху за сваё жыццё.

Сусветны дзень бежанцаў быў абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН 4 снежня 2000 г. і адзначаецца штогод 20 чэрвеня. Рашэнне было прынята па ўзгадненні з Арганізацыяй Афрыканскага Адзінства (цяпер Афрыканскі Саюз), якая раней, у 1969 г., абвясціла Міжнародны дзень афрыканскіх бежанцаў.

Правы перамешчаных асоб вызначаюцца Канвенцыяй аб статусе бежанцаў, прынятай у 1951 г. Існуе некалькі катэгорый прымусова перамешчаных асоб: уцекачы; людзі, якія шукаюць прытулку; унутрана перамешчаныя; асобы без грамадзянства, рэпатрыянты.

21 чэрвеня 2020, 12:13