Пошук

2019.12.02 pianeta, ecologia, natura, albero su scogliera al tramonto sul mare, La natura di Dio come presenza nella nostra vita 2019.12.02 pianeta, ecologia, natura, albero su scogliera al tramonto sul mare, La natura di Dio come presenza nella nostra vita 

Святы Айцец падтрымаў экалагічныя ініцыятывы, якія ідуць “знізу”

Францішак спадзяецца, што чалавецтва пасля крызісу, звязанага з каронавірусам, будзе больш цаніць планету і больш адказна і беражліва ставіцца да яе экалогіі.

“Аспект, над якім пандэмія прымусіла нас паразважаць, – гэта адносіны паміж чалавекам і экалогіяй. Каранцін скараціў маштаб забруджвання навакольнага асяроддзя і вярнуў прыгажосць шматлікім месцам, свабодным ад руху і шуму. Цяпер, з аднаўленнем актыўнасці, усе мы павінны стаць больш адказнымі ў пытанні клопату аб агульным доме”, - звярнуў увагу Папа 21 чэрвеня 2020 г., падчас “Анёл Панскі”.

Святы Айцец заўважыў, што многія экалагічныя ініцыятывы ва ўсіх частках свету нараджаюцца “знізу”. Ён прывёў прыклад акцыі, прысвечанай ачыстцы ракі Тыбр у Рыме, якая праходзіць у гэтыя дні, і пажадаў, каб грамадзянская адказнасць ішла ў кірунку ўсведамлення важнасці агульнага дабра.

21 чэрвеня 2020, 12:14