Пошук

At least two dead after 7.5 earthquake in southern Mexico At least two dead after 7.5 earthquake in southern Mexico 

Святы Айцец спачувае мексіканскаму народу пасля землятрусу

Францішак запэўніў у сваёй духоўнай падтрымцы і малітве за пацярпелых у выніку землятрусу, які адбыўся на ціхаакіянскім узбярэжжы Мексікі.

Напрыканцы агульнай аўдыенцыі, 24 чэрвеня 2020 г., Папа, вітаючы іспанамоўных удзельнікаў, адрасаваў спецыяльнае слова ахвярам землятрусу, які забіў людзей і нанёс вялікія матэрыяльныя страты.

“Мы молімся за іх. Няхай вашай сілай і апорай будзе дапамога Бога і бліжніх”, - пажадаў Святы Айцец, дадаючы: “Браты і сёстры, я вельмі блізкі да вас”.

Нацыянальная сейсмалагічная служба Мексікі ацаніла магнітуду землятрусу ў 7,5. Па звестках ведамства, ён адбыўся ў 23 км на поўдзень ад курортнага горада Крусэсіта. Было зарэгістравана каля 150 паўторных штуршкоў.

За апошнія 35 гадоў у гэтым рэгіёне адбылося не менш за сем моцных землятрусаў, у выніку якіх загінулі тысячы чалавек.

24 чэрвеня 2020, 13:45