Епіскапат Злучаных Штатаў аплаквае ахвяр Хірасімы і Нагасакі
Старшыня епіскапату Злучаных Штатаў, арцыбіскуп Хасэ Гомес выступіў з заявай, у якой запэўніў, што разам з японскім народам біскупы аплакваюць нявінных людзей, у якіх забралі жыццё, і яднаюцца з пакаленнямі, якія працягваюць пакутаваць ад трагічных наступстваў нападаў для здароўя і навакольнага асяроддзя.
“У гэты асаблівы момант мы аб’ядноўваем свой голас з папам Францішкам і заклікаем нашых нацыянальных і сусветных лідараў працягваць свае намаганні па забароне зброі масавага знішчэння, якая пагражае існаванню чалавецтва і нашай планеты”, - напісаў арцыбіскуп Гомес.
Ён запрасіў да асабістай прыхільнасці на карысць міру, згодна з запаветам Езуса Хрыста, “узгадваючы пра насілле і несправядлівасць мінулага”. “Давайце заўсёды будзем шукаць міру і альтэрнатыў звароту да вайны для вырашэння спрэчак паміж народамі”, - заклікаў арцыбіскуп Лос-Анджэлеса.