Папскі дыпламат пра хрысціянафобію і эрозію Захаду
У сваім выступленні на 72-й Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку ён нагадаў, што ў свеце павялічваецца колькасць пераследаваных хрысціян, і дадаў, што міжнародная супольнасць прывыкла да гэтага.
Ватыканскі дыпламат спаслаўся на даклад, замоўлены брытанскім Міністэрствам замежных спраў, у якім гаворыцца, што паслядоўнікі Хрыста – найбольш пераследаваная рэлігійная група на планеце. Выснова гэтага дакумента для хрысціян як халодны душ: мы прывыклі да пераследу і лічым яго часткай нашага шляху. У выніку нашы намаганні па супрацьдзеянні насіллю з’яўляюцца неадпаведнымі памеру з’явы.
, - заявіў арцыбіскуп Галахер.
На яго думку, Злучанае Каралеўства павінна звярнуцца да рэзалюцыі Савета Бяспекі ААН, якая абавязала б усе краіны Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі абараняць хрысціян і дазволіць назіральнікам ААН кантраляваць меры бяспекі.
Намеснік кіраўніка дыпламатыі Святога Пасаду таксама прапанаваў шукаць новыя выразы, такія як хрысціянафобія, каб дапамагчы апісаць дыскрымінацыю хрысціян так жа, як ісламафобія і антысемітызм выкарыстоўваюцца для акцэнтавання актаў насілля над мусульманамі і яўрэямі.
Узгаданы даклад Міністэрства замежных спраў заахвочвае Вялікабрытанію да выкарыстання санкцый супраць краін, дзе пераследуюцца хрысціяне, і стварэння фонду для дапамогі тым, каго пераследуюць, а таксама клопату пра тых, хто збег ад ганення.
Важныя не толькі дзеянні ў сусветным маштабе, але і лад жыцця кожнага з нас. “Варта прыкласці намаганні, каб добрасумленна жыць не толькі на рэлігійнай ніве. З прычыны недахопаў сумлення мы грэбуем правамі чалавека. На жаль, у цяперашні час мы назіраем на Захадзе яго эрозію”, - сказаў папскі дыпламат.