Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Арцыбіскуп Кандрусевіч заклікаў да малітвы аб міры ў Беларусі

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч заклікаў маліцца аб “мірным вырашэнні ўсіх беларускіх праблем”.

Зварот Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі прагучаў 9 жніўня 2020 г. падчас св. Імшы, якую ён цэлебраваў у Ракаве пад Мінскам. Іерарх нагадаў аб сітуацыі на Філіпінах больш чым 30 гадоў таму, калі перад пагрозай грамадзянскай вайны арцыбіскуп Манілы, кардынал Хаймэ Сін заклікаў усіх маліцца на ружанцы.

“І гэта спрацавала, грамадзянскай вайны не было. Таму я таксама запрасіў вернікаў узяць ружанец у рукі ў гэтай няпростай сітуацыі і маліцца за мірнае вырашэнне ўсіх праблем”, - звярнуў увагу арцыбіскуп Кандрусевіч у размове з польскім KAI.
 

10 жніўня 2020, 15:01