Медыцынскае абсталяванне ад Папы дастаўлена ў Бразілію
Чатыры апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх і адзін сканер былі размешчаны ў аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі бальніцы св. Лукі ў горадзе Порту-Алегры. Тут атрымліваюць дапамогу толькі пацыенты з COVID-19.
Абсталяванне асвяціў мясцовы біскуп Жаймэ Спэнглер, які звярнуў увагу на важнасць салідарнасці людзей, якія клапоцяцца пра жыццё тых, каму менш пашчасціла. На цырымоніі прысутнічаў рэктар Папскага каталіцкага ўніверсітэта Рыа-Градзі-Ду-Сул Эвілазіў Тэйшэра. У сваёй прамове навуковец заўважыў, што “касцёльная салідарнасць неабходна для таго, каб даць сілу нашай місіі па клопаце і падтрымкі жыцця”.
Аказанне гуманітарнай дапамогі стала магчымым дзякуючы супрацоўніцтву Апостальскай элемазінарыі і асацыяцыі “Hope Onlus”, якая спецыялізуецца на дабрачынных праектах у сферы аховы здароўя і адукацыі. З дапамогай ахвярадаўцаў італьянская арганізацыя забяспечвае бальніцы высокатэхналагічным абсталяваннем, займаецца транспартыроўкай жыццёва важнай апаратуры і яе ўстаноўкай на месцах. На дадзены момант некалькі іншых бразільскіх гарадоў чакаюць новага медыцынскага абсталявання, падараванага Францішкам.