Святы Пасад супраць эксплуатацыі тэмы абароны жыцця палітыкамі
Старшыня Папскай акадэміі жыцця перасцярог ад інструменталізацыі тэмы абароны жыцця ў перадвыбарнай барацьбе ў ЗША. Ён лічыць, што гэта можа нанесці вялікую грамадскую шкоду.
“Такія тэмы не могуць служыць “ідэалагічнай зброяй” у такога роду кампаніях”, - падкрэсліў арцыбіскуп Вінчэнца Палья.
Ён нагадаў, што “жыццё – гэта дар, які ідзе ад Бога, і ніхто яго не дасягае сам”. Таму і абарона жыцця – гэта “глабальная тэма”, якая патрабуе комплекснага падыходу.
, - адзначыў іерарх.
Арцыбіскуп Палья выказаўся за пабудову “новых саюзаў”, якія будуць стаяць над палітычнымі падзеламі. Ён нагадаў, што ўсе людзі добрай волі закліканы прымаць удзел у абароне жыцця і абмеркаванні пытанняў, звязаных з гэтай тэмай.
31 жніўня 2020, 11:07