Пошук

Арцыбіскуп Вінчэнца Палья Арцыбіскуп Вінчэнца Палья 

Ватыканскі іерарх узначаліць італьянскую дзяржаўную камісію

Міністр аховы здароўя Італіі Раберта Сперанца стварыў Камісію па рэформе сацыяльна-медыцынскай сферы для пажылых людзей і прызначыў яе кіраўніком арцыбіскупа Вінчэнца Палью.

Апрача старшыні Папскай акадэміі жыцця, у яе ўвойдуць выбітныя прадстаўнікі свету навукі і грамадскага жыцця краіны.

Сперанца растлумачыў, што месяцы пандэміі каронавіруса паказалі неабходнасць перагляду спосабу аказання сацыяльна-медыцынскай дапамогі самым пажылым грамадзянам. Камісія павінна дапамагчы ў даследаванні сітуацыі і прапанаваць неабходныя рэформы.

Арцыбіскуп Палья падкрэсліў неабходнасць адыходу ад аказання дапамогі ў адным цэнтры ў напрамку “эфектыўнай прысутнасці на месцах праз хатні догляд, падтрымку сям’і і тэлемедыцыну”. Ідэя заключаецца ў стварэнні новай мадэлі аховы здароўя і сацыяльнай дапамогі, якая дапаможа пажылым людзям заставацца дома, сярод сям’і, у звыклым сацыяльным асяроддзі.
 

23 верасня 2020, 13:07