Пантыфік спачувае ахвярам пажараў у ЗША і Паўднёвай Амерыцы
Францішак выказаў блізкасць людзям у розных частках свету, якія пакутуюць ад пажараў, а таксама пажарнікам і валанцёрам, якія рызыкуюць жыццём у барацьбе са стыхіяй.
“Я маю на думцы заходняе ўзбярэжжа ЗША, асабліва Каліфорнію, а таксама цэнтральныя рэгіёны Паўднёвай Амерыкі, тэрыторыі Пантанал у Парагваі, узбярэжжа ракі Парана ў Аргентыне. Нямала пажараў выклікана працяглай засухай, але ёсць і такія, якія справакаваны людзьмі”, - заўважыў Пантыфік.
“Няхай Пан падтрымае ўсіх, хто пакутуе ад наступстваў гэтых катастроф і зробіць нас больш уважлівымі да абароны стварэння”, - пажадаў Святы Айцец.
11 кастрычніка 2020, 14:05