Вялікі імам: Папа раскрывае нестабільную рэальнасць сучаснасці
У сваім твітэры высокі прадстаўнік ісламскага духавенства нагадаў аб ватыканска-мусульманскім Дакуменце на тэму братэрства паміж людзьмі, які ён разам з Папам падпісаў у лютым 2019 г. у Абу-Дабі. У ім прадстаўнікі рэлігій бяруць на сябе сумесную адказнасць за дыялог, мір і салідарнасць з самымі слабымі і за абарону стварэння. У сваёй энцыкліцы Папа некалькі разоў згадвае сумесную дэкларацыю і самога Эль Таеба.
, - напісаў вышэйшы суніцкі аўтарытэт.
У прэзентацыі энцыклікі, якая адбылася 4 кастрычніка 2020 г. раніцай у Ватыкане, удзельнічаў Мухамед Махмуд Абдэль Салам, Генеральны сакратар Вышэйшага камітэта чалавечага братэрства, адказнага за рэалізацыю ідэй дакумента з Абу-Дабі. Ён заявіў, што “цалкам згодны з Папам”. “Я падзяляю кожнае слова, якое ён напісаў у сваёй энцыкліцы пра братэрства”, - сказаў выбітны даследчык ісламскага закону шарыяту.