Англікане аддалі свае саборы пад месцы для вакцынацыі ад COVID-1
Англіканскія саборы Лічфілда і Блэкбэрна прапанавалі свае будынкі для запланаваных праграм масавай вакцынацыі супраць COVID-19.
У цяперашні час працягваюцца перамовы з мясцовымі органамі аховы здароўя аб узгадненні арганізацыйных нюансаў, - паведаміў партал Premier. Christian News.
Дэкан з Лічфілда Эдрыан Дорбэр патлумачыў рашэнне так: “Мы кожны дзень молімся за наш народ і грамадства, асабліва за вылячэнне хворых і абарону ўразлівых. Цалкам лагічна, што мы прапануем нашы саборы для рэалізацыі гэтых малітваў на практыцы”.
16 лістапада 2020, 13:05