Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
ЮТРАНЬ НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
Апостальскі нунцый у Беларусі Антэ Ёзіч падчас цырымоніі ўручэння даверчых грамат. Фота БЕЛТА Апостальскі нунцый у Беларусі Антэ Ёзіч падчас цырымоніі ўручэння даверчых грамат. Фота БЕЛТА 

Апостальскі нунцый у Беларусі ўручыў даверчыя граматы

Апостальскі нунцый у Беларусі Антэ Ёзіч уручыў 3 лістапада 2020 г. даверчыя граматы Аляксандру Лукашэнку. Ён атрымаў прызначэнне яшчэ 21 мая 2020 г., але прыбыў у краіну ў сярэдзіне кастрычніка.

Іерарх заявіў карэспандэнту Белта, што Беларусь і Святы Пасад працягнуць працаваць над сумесным пагадненнем. Ён таксама сказаў, што адкрыты для працягу двухбаковага супрацоўніцтва на розных узроўнях. “Мая праца і мая прысутнасць тут будуць спрыяць перш за ўсё ўмацаванню маральна-духоўных каштоўнасцей”, - звярнуў увагу ватыканскі дыпламат.

“Асаблівыя адносіны звязваюць Беларусь і Ватыкан. На міжнароднай арэне мы разам паслядоўна развіваем такія важныя ініцыятывы, як барацьба з гандлем людзьмі, процідзеянне насіллю ў адносінах да дзяцей, абарона традыцыйных сямейных каштоўнасцей”, - адзначыў Аляксандар Лукашэнка падчас цырымоніі. “Разлічваем на кансалідуючую і канструктыўную ролю Каталіцкага Касцёла ў беларускім грамадстве”, - сказаў ён, пацвердзіўшы зацікаўленасць краіны ў далейшым паглыбленні ўзаемадзеяння са Святым Пасадам.

Арцыбіскуп Ёзіч родам з харвацкага горада Трыль. Дыпламатычную службу ў Святым Пасадзе ён пачаў у 1999 г. Працаваў у Апостальскіх нунцыятурах у Індыі, Расіі, Філіпінах.

Апостальская нунцыятура, пастаяннае дыпламатычнае прадстаўніцтва Святога Пасаду ў Беларусі, была заснавана Апостальскім лістом Яна Паўла II Quantam tandem 11 лістапада 1992 г., у дзень афіцыйнага ўстанаўлення ватыканска-беларускіх дыпламатычных адносін.
 

03 лістапада 2020, 11:54
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031