Пошук

Кс. Артура Соса з студэнтамі. Ілюстрацыйнае фота Кс. Артура Соса з студэнтамі. Ілюстрацыйнае фота 

Генерал езуітаў: пандэмія пагражае дэмакратыі

Пандэмія каронавіруса з’яўляецца дадатковай пагрозай для дэмакратыі ў свеце, - папярэдзіў генеральны настаяцель Таварыства Езуса, кс. Артура Соса.

Дэмакратыя можа стаць ахвярай крызісу, калі ёй не ўдаецца паглыбіць грамадзянскую свядомасць і паставіць агульнае дабро вышэй за індывідуальныя інтарэсы асобных людзей, груп або нацый, - папярэдзіў выкладчык паліталогіі ў інтэрв’ю італьянскаму каталіцкаму агенцтву SIR.

У апошнія гады дэмакратыя як дзяржаўная і сацыяльная форма знаходзіцца пад сур’ёзнай пагрозай. З аднаго боку, гэта звязана з паслабленнем грамадзянскай свядомасці там, дзе яна існавала, а з другога, з слабымі намаганнямі па яе прасоўванні ў іншых месцах. На думку венесуэльскага тэолага, таксама розныя формы папулізму і фундаменталізму, апранутыя ў “рэлігійныя” ідэалогіі або скажэнні, выклікаюць аслабленне дэмакратыі.

Па словах генерала езуітаў, распаўсюджванне вакцын стане “лакмусавай паперкай на імкненне да сацыяльнай справядлівасці і сацыяльнай адказнасці” ў свеце пасля каронавіруса. Сітуацыя прадэманструе, наколькі дэмакратычнай з’яўляецца воля асобных дзяржаў і міжнародных арганізацый, такіх як Еўрапейскі Саюз. Тады мы даведаемся аб тым, што пераважае – логіка рынку ці сацыяльная справядлівасць.
 

16 снежня 2020, 13:02