Францішак заклапочаны сітуацыяй у паўднёвым Мазамбіку
Сустрэча працягвалася каля 40 хвілін. Іерарх падрабязна распавёў Святому Айцу пра падзеі ў правінцы Кабу-Дэлгаду, а таксама падзякаваў за ўвагу да праблем краіны.
Францішак не першы раз асабіста цікавіцца сітуацыяй у Мазамбіку. 20 жніўня 2020 г. ён меў тэлефонную размову з біскупам Лісбоа, а таксама звяртаў увагу міжнароднай супольнасці на праблемы Кабу-Дэлгаду падчас сёлетняга велікоднага віншавання “Urbi et Orbi”.
Кабу-Дэлгаду – адзін з самых бедных рэгіёнаў Мазамбіка. Некалькі гадоў таму тут былі адкрыты багатыя залежы звадкаванага газу. У 2017 г. барацьбу за гэту частку вострава распачалі групоўкі, звязаныя з тэрарыстычнай арганізацыяй “Ісламская дзяржава”. Ахвярамі джыхадзістаў сталі сотні мірных жыхароў і салдат урадавых войскаў. Тысячы людзей былі вымушаны пакінуць рэгіён.