Перыяд пандэміі – час замаху на жыццё чалавека
У многіх краінах была лібералізавана эўтаназія і дазволены продаж непаўналетнім безрэцэптурных абартыўных таблетак. Гэта парадокс часу пандэміі, калі глабальныя намаганні сканцэнтраваны на выратаванні жыцця ў няроўнай барацьбе з каронавірусам.
“Такія рашэнні з’яўляюцца вынікам пастаяннага ціску, які працягваўся, нягледзячы на пандэмію. У гэтым плане мала што зменіцца, калі грамадства нашых краін не адкрые для сябе каштоўнасць жыцця”, - заўважыла Асуніціна Марэзі, член Італьянскага камітэта па біяэтыцы.
“Думаю, што мы зараз маем справу з дзвюма тэндэнцыямі. Першая тычыцца прасоўвання г.зв. новых законаў, якія вядуць да антрапалагічнага перавароту, што з’яўляецца простым вынікам палітычных рашэнняў папярэдніх гадоў. Мэта другой тэндэнцыі – нагадаць, што існуе агульнае дабро, у якім дабро асобнага чалавека звязана з дабром усіх, невыпадкова так шмат кажуць пра вакцынацыю”, - падкрэсліла прафесар.
Яна нагадала, што да нядаўняга часу гаварылася пра самавызначэнне як абсалютную каштоўнасць. Гэта паняцце практычна знікла падчас пандэміі, калі людзі ўсвядомілі ўзаемную залежнасць. Мы разумеем, што ніхто не можа выратаваць сябе ў адзіночку. Гэта падкрэслівае тэндэнцыю да салідарнасці, узаемазалежнасці і ўвагі да патрэб іншага чалавека, хоць некаторыя асяроддзі ўсцяж гэтага не прымаюць.
У Іспаніі ў снежні быў прыняты закон, які дазваляе эўтаназію людзям з цяжкімі і невылечнымі хваробамі. У Нідэрландах і Канадзе былі прыняты меры па распаўсюджванні эўтаназіі на іншыя катэгорыі пацыентаў. У 2019 г. ажно 2% усіх смерцяў у апошняй краіне прыйшліся на эўтаназію. Аўстрыя легалізавала асісціраванае самагубства. Закон аб абортах быў паслаблены, напрыклад, у Новай Зеландыі і Францыі, а Італія дазволіла прадаваць непаўналетнім таблеткі для перапынення цяжарнасці.