Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Хрысціяне масава эмігрыруюць з Лівана

Хрысціяне масава ўцякаюць з Лівана, папярэдзіў кс. Яд Хлук, пробашч мараніцкай катэдры ў Бейруце. Кожны з ліванскіх хрысціян губляе па меншай меры аднаго-двух сяброў штотыдзень.

На думку святара, сітуацыя драматычная. Не толькі маладыя, але і пажылыя людзі, якім за 50, не бачаць для сябе будучыні ў Ліване і абіраюць новае жыццё ў іншай краіне.

У інтэрв'ю для Vativan News кс. Хлук падкрэсліў, што ў гэтым кантэксце вельмі важнай стала б прысутнасць Папы. Ліванскія хрысціяне маюць патрэбу ў надзеі і разлічваючы на яго хуткі візіт.

“Зараз, пры ўсім, што адбываецца, пры паглыбленні эканамічнага крызісу, хрысціяне знаходзяцца ў роспачы. Але надзея застаецца, ёсць людзі, якія, нягледзячы ні на што, не хочуць пакідаць краіну (...). Аднак эканамічны і палітычны крызіс паглыбляецца. На гэта звярнуўся Папа, гаворачы, што Лівану пагражае сур'ёзная небяспека”, - заўважыў святар.

На яго думку, Ліван можа страціць усю хрысціянскую мазаіку, вялікую колькасць розных хрысціянскіх супольнасцей: сірыйскую, праваслаўную, грэка-каталіцкую, лацінскую і іншыя, што пагражае стратай яе ўнікальнага характару.

“Таму мы так чакаем візіту Пантыфіка. Мы спадзяёмся, што ён уліе ў нас сілы, падбадзёрыць застацца тут і прадоўжыць нашу місію. І гэта, нягледзячы на цяжкасці цяперашняй сітуацыі”, - адзначыў пробашч бейруцкай катэдры.
 

19 сакавіка 2021, 10:37