Ліван: кардынал просіць ААН дапамагчы пераадолець крызіс
Іерарх адзначыў, што палітычны клас краіны не змог сесці за стол перамоў і сумесна прапанаваць канцэпцыю выхаду з крызісу. Тым часам сітуацыя пагаршаецца. Беднасць і голад пашыраюцца. Ліван знаходзіцца на мяжы катастрофы, папярэдзіў Патрыярх, просячы ААН дапамагчы ў вырашэнні крызісу.
Антоніу Гутэрыш запэўніў у зацікаўленасці міжнароднай супольнасці ў сітуацыі ў Ліване. Ён звярнуў увагу на неабходнасць фарміравання ўрада і прадухілення ўдзелу краіны ў іншых рэгіянальных канфліктах.
З жніўня 2020 г. урад прэм'ер-міністра Хасана Дыяба сышоў у адстаўку. Цяпер Ліван не мае новага кабінета міністраў. Саад Харыры, прызначаны кіраўніком урада, да гэтага часу не змог дамовіцца аб падзеле міністэрскіх партфеляў.
З краіны масава ўцякаюць хрысціяне. Не толькі маладыя, але і пажылыя людзі, якім за 50, не бачаць для сябе будучыні і абіраюць новае жыццё ў іншай краіне. На думку экспертаў, Ліван можа страціць хрысціянскую мазаіку, што пагражае ў цэлым стратай яго ўнікальнага характару.
Сітуацыю ў Ліване і нестабільнасць на Блізкім Усходзе Францішак абмяркоўваў падчас нядаўняй тэлефоннай размовы з Прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам.