Пошук

Папа Францішак і кс. Марка Поца Папа Францішак і кс. Марка Поца 

Прайшла прэзентацыя тэлепраекта Discoveri з удзелам Папы

Discoveri Italia правяла прэзентацыю тэлепраекта “Заганы і цноты” з удзелам Францішка. Тры серыі выйдуць 20 і 27 сакавіка і 4 красавіка 2021 г. на італьянскім канале Nove.

У размове з кс. Марка Поца, капеланам турмы ў Падуі, Францішак паразважае аб фундаментальных тэмах каталіцкага вучэння, якія тычацца жыцця кожнага чалавека, - гаворыцца ў камюніке. У цэнтры дыскусіі будуць сем галоўных грахоў і сем цнотаў.

Словы Папы будуць дапоўнены жыццёвымі сведчаннямі розных людзей. Гледачы змогуць пазнаёміцца з гісторыяй былога боса мафіі, пакутамі і надзеяй бацькоў паралізаванага дзіцяці, лёсам юнака, які заплаціў гадамі турмы за свой агрэсіўны характар, настойлівасцю мужчыны, які перамог залежнасць ад азартных гульняў. Сваімі сведчаннямі падзеляцца вядомыя ў Італіі дзеячы кіно, культуры і спорту: акцёр Карла Вэрдонэ, тэлевядучая Мара Вэнье, спявак J-Ax, фехтавальшчыца Эліза Дзі Франчыска і іншыя.

Праект “Заганы і цноты – Размова з Францішкам” (Vizi e Virtù – Conversazione con Francesco) быў рэалізаваны ў супрацоўніцтве ватыканскай Дыкастэрыяй па камунікацыі. На яго аснове выйшла аднайменная кніга, якая 2 сакавіка 2021 г. з’явілася на паліцах італьянскіх кнігарняў.
 

11 сакавіка 2021, 12:58