Пошук

Арцыбіскуп Хасэ Дамінга Улоа падчас Эўхарыстыі. Ілюстрацыйнае фота Арцыбіскуп Хасэ Дамінга Улоа падчас Эўхарыстыі. Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец выказаў блізкасць да народа Панамы

У Панаме адбылася цырымонія ўшанавання памяці тых, хто загінуў ад каронавіруса, асабліва медыцынскіх работнікаў, якія ахвяравалі сваім жыццём, ратуючы іншых.

З гэтай нагоды Францішак напісаў ліст і адрасаваў яго ўсяму панамскаму народу. У ім Папа выказаў блізкасць да тых, хто пакутуе і запэўніў у малітве. Святы Айцец падзякаваў медыцынскім работнікам і людзям, якія ўдзельнічаюць у барацьбе з COVID-19, за адданасць і сведчанне гуманізму.

Падчас цырымоніі папскі ліст прачытаў мітрапаліт Панамскі. Арцыбіскуп Хасэ Дамінга Улоа нагадаў, што ў краіне ад каронавіруса ўжо памерлі больш за 6 тыс. чалавек, у тым ліку 111 медработнікаў. Ён падзякаваў усім, хто ратуе жыццё іншых людзей, рызыкуючы сваім. "Гэты цяжкі час паказвае, што нам патрэбны Бог, бо перад абліччам смерці мы разумеем, што не самадастатковыя", - падкрэсліў іерарх.
 

30 сакавіка 2021, 10:30