Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак асудзіў хвалю насілля ў Калумбіі

Святы Айцец рашуча асудзіў “выпадкі насілля і выказаў сваю блізкасць людзям, якія жывуць пасярод вялікіх пакут” у паўднёва-заходняй частцы Калумбіі.

Біскупы, святары, кансэкраваныя асобы і свецкія вернікі павінны няспынна імкнуцца да будавання повязяў міру ва ўсім рэгіёне, - гаворыцца ў тэлеграме Францішка, скіраванай за подпісам кардынала Дзяржсакратара П’етра Параліна, на імя старшыні Канферэнцыі Біскупаў Калумбіі, арцыбіскупа Оскара Урбіна Артэгі.

На працягу апошняга месяца хваля насілля абрынулася на паўднёвую частку Калумбіі. 26 сакавіка некалькі дзясяткаў людзей атрымалі раненні ў выніку выбуху насупраць муніцыпалітэта ў Карынце, горадзе ў дэпартаменце Каўка, большасць насельніцтва якога складаюць прадстаўнікі карэнных народаў краіны.

На працягу некалькіх дзесяцігоддзяў Карынт быў цытадэллю FARC. Цяпер тут дзейнічаюць розныя ўзброеныя групы і банды, звязаныя з наркатрафікам. Іх ахвярамі нярэдка становяцца мясцовыя індзейцы і прадстаўнікі духавенства, якія дапамагаюць бедным. У 1984 г. у суседнім з Карынтам горадзе Тарыбіа быў забіты першы святар-індзеец у Калумбіі, кс. Альвара Улькэ.
 

10 красавіка 2021, 10:15