Пошук

Кс. Міхаэль Ландаў, кіраўнік Caritas Europa Кс. Міхаэль Ландаў, кіраўнік Caritas Europa  

Зварот кіраўніка Caritas Europa на тэму канфлікту ва Украіне

Caritas Europa ўказвае на пільную неабходнасць адкрыць доступ да гуманітарнай дапамогі ва Усходняй Украіне. Дабрачынцы апублікавалі зварот, у якім заклікалі шанаваць правы чалавека.

Ян Глінскі - Vatican News

Старшыня арганізацыі кс. Міхаэль Ландаў разам з кіраўніком Caritas Украіны Андрэем Васьковічам завяршылі трохтыднёвы візіт на ўсход краіны. Яны пабывалі на тэрыторыі, дзе размяшчаецца ўкраінская армія, - уздоўж лініі, памежнай з тэрыторыямі, захопленымі сепаратыстамі. Пабывалі ў Краматорску і навакольных мясцовасцях, дзе каталіцкія дабрачынцы забяспечваюць насельніцтва і ўнутраных мігрантаў харчаваннем, медыцынскай і псіхалагічнай дапамогай.

У заяве арганізацыі, якая аб’ядноўвае 49 еўрапейскіх каталіцкіх гуманітарных устаноў, выказваецца непакой з прычыны чарговай эскалацыі напружання: існуе “рызыка”, што канфлікт, які сёння ахоплівае звыш паўмільёна асоб на суседніх тэрыторыях, распаўсюдзіцца на значна шырэйшыя абшары. Большасць з іх – пажылыя людзі і прадстаўнікі самых неабароненых сацыяльных груп. Ім даводзіцца перажываць рэгулярныя бамбардзіроўкі і абстрэлы.

Як адзначаецца ў заяве, “гарантаванне бяспечнага і спакойнага доступу да ўсіх людзей у патрэбе з’яўляецца асноўным правілам міжнароднага гуманітарнага закону”.
 

14 мая 2021, 12:59