Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Католікі і пратэстанты выступілі з заявай да кіраўніцтва ЕС

Касцёлы ў Еўропе падтрымліваюць механізм вяршэнства закона, распрацаванага з мэтай фінансавага пакарання за парушэнне дэмакратычных прынцыпаў дзяржавамі-членамі ЕС.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Аднак любое скарачэнне фінансавання з боку Еўрасаюза павінна быць недыскрымінацыйным і ўлічваць сацыяльныя, эканамічныя і экалагічныя наступствы для зацікаўленых краін, - заявіла Камісія Біскупскіх Канферэнцый Еўрапейскай Супольнасці (COMECE) і Экуменічная Канферэнцыя Еўрапейскіх Цэркваў (KEK).

Аб’яднанні таксама пацвердзілі падтрымку мэты ЕС па дасягненні кліматычнай нейтральнасці да 2050 года, адзначыўшы, што ўстойлівая Еўропа з'яўляецца "ключавой задачай" доўгатэрміновай будучыні кантынента. Акрамя таго, іерархі віталі Міграцыйны пакет ЕС, які заменіць дзеючыя Дублінскія правілы разгляду заяў аб прытулку. ЕС павінен стварыць "больш адкрытыя і бяспечныя маршруты" для людзей, якія шукаюць абароны, і працоўных мігрантаў.

На думку абедзвюх арганізацый, гуманітарная дапамога нелегальным мігрантам "ні ў якім разе не павінна крыміналізавацца або карацца ў адпаведнасці з заканадаўствам ЕС". Існуе таксама неабходнасць у распрацоўцы механізмаў добраахвотнага вяртання, заснаваных на правах чалавека, і "трывалай рэінтэграцыі тых, каго нельга абараніць, і тых, хто апынуўся ў незаконнай сітуацыі ў ЕС".

COMECE пад старшынствам кардынала Жан-Клода Олерыша з Люксембурга і КЕК разам з яе старшынёй, пастарам Крысціянам Крыгерам, падкрэслілі, што іх Цэрквы ўключаюць 380 мільёнаў грамадзян ЕС. Яны настойліва выступаюць за "еўрапейскі праект, заснаваны на хрысціянскіх ідэалах справядлівасці, міру і цэласнасці стварэння".
 

13 мая 2021, 13:03