Пошук

Махамад Джавад Зарыф падчас сустрэчы з Францішкам Махамад Джавад Зарыф падчас сустрэчы з Францішкам 

Кіраўнік дыпламатыі Ірана пра "выдатную аўдыенцыю” ў Папы

Махамад Джавад Зарыф, Міністр замежных спраў Ісламскай Рэспублікі Іран, напісаў у Twitter пра "цудоўную аўдыенцыю ў Яго Святасці" і "добрыя перамовы" ў Ватыкане.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Ён назваў тэмы, якія абмяркоўваліся ў Апостальскім палацы: падабенства мэт і задач, міжрэлігійны дыялог, Палестына, cанкцыі ЗША, двухбаковае і міжнароднае супрацоўніцтва з Святым Пасадам.

У больш шырокай заяве ўрадавага агенцтва IRNA паведамляецца, што акрамя разгляду магчымасці пашырэння ўзаемнага супрацоўніцтва ў галіне двухбаковых адносін, размова ішла на тэмы, якія ўяўляюць агульны інтарэс на міжнародным узроўні. Абмяркоўваліся таксама этыка ў ісламскай супольнасці, важнасць падтрымкі сям'і і палестынская праблема. Спасылаючыся на сітуацыю ў Палестыне, Зарыф адзначыў, што становішча палестынцаў застаецца гаротным.
 

18 мая 2021, 11:38