Італія: пратэст Святога Пасаду супраць закона аб гоматрансфобіі
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, сакратар па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі, зрабіў вусную заяву, адрасаваўшы яе мясцоваму Міністэрству замежных спраў. На думку Святога Пасаду, прыняцце так званага закона Дзана парушыла б пагадненне аб пераглядзе канкардату.
На беспрэцэдэнтны характар такога кроку ватыканскай дыпламатыі звярнуў увагу ў інтэрв’ю Vatican News Чэзарэ Мірабэлі, былы старшыня Канстытуцыйнага суда Італіі.
“Пагадненне аб пераглядзе канкардату забяспечвае Касцёл правамі, ужо гарантаванымі канстытуцыяй. Гэта проста ўмацаванне канстытуцыйных правоў. У прыватнасці, гаворка ідзе пра свабоду адукацыі, свабоду рэалізацыі настаўніцкага інстытуту Касцёла і свабоду выказвання сваіх думак словам, пісьмова і іншым чынам. Гэта свабоды, якія ў нейкай ступені знаходзяцца пад пагрозай у выпадку прыняцця закона Дзана”, - заўважыў прафесар Мірабэлі.
Юрыст патлумачыў, што "гаворка ідзе не пра тое, каб паставіць пад сумнеў абарону пэўных катэгорый людзей, бо гэта палітычны выбар, на які мае права дзяржава", або пра "ўмяшанне ў прыняцце закона, але пра папярэджанне, што некаторыя яго аспекты шкодныя і супярэчаць юрыдычным абавязацельствам, прынятым на сябе дзяржавай”.