Святы Пасад у АБСЕ пра абарону правоў нацыянальных меншасцей
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Дыпламат падкрэсліў, што асаблівае значэнне ў клопаце пра меншасці мае адукацыя – асноўны інструмент для зніжэння напружанасці і прадухілення канфліктаў. Ён звярнуў увагу на тое, што трэба садзейнічаць лепшаму разуменню маладымі людзьмі павагі да культур, этнічных груп і рэлігій.
Кс. Урбанчык нагадаў пра неабходнасць забяспечыць аднолькавыя правы жанчынам і мужчынам, гарантаваць роўныя магчымасці і ўдзел жанчын, асабліва тых, якія належаць да нацыянальных меншасцей, у палітычным, эканамічным, сацыяльным і культурным жыцці.
Яшчэ адным пытаннем, якое ўзняў пастаянны назіральнік, была барацьба з моўнай дыскрымінацыяй. У гэтай галіне ёсць даўнія абавязацельствы, якім дзяржавы-члены АБСЕ не заўсёды надавалі дастатковую важнасць.
Далей кс. Урбанчык звярнуў увагу на непрапарцыйнае ўздзеянне пандэміі COVID-19 на найбольш уразлівыя слаі насельніцтва, уключаючы нацыянальныя меншасці. Ён падкрэсліў, што крызіс сферы аховы здароўя выявіў няроўнасць, што падвяргае гэтых людзей большай рызыцы. Адсюль і заклік прадстаўніка Святога Пасаду да палітыкаў, прыняць меры для гарантавання ўсім мінімальна неабходнага даходу, годнай і ўстойлівай працы і ўсеагульнага доступу да асноўных паслуг, уключаючы медыцынскую дапамогу і вакцыны.
“Святы Пасад вызнае прынцып, паводле якога кожны чалавек, незалежна ад этнічных, культурных, нацыянальных ці рэлігійных перакананняў, мае належную годнасць”, з чаго вынікаюць "усеагульныя правы чалавека", - адзначыў ватыканскі дыпламат.