У сталіцы Буркіна-Фасо з’явілася вуліца Бэнэдыкта XVI
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
"Гэта выраз удзячнасці Бэнэдыкту XVI, які заснаваў Апостальскую нунцыятуру ў Уагадугу 12 чэрвеня 2007 г. і ў той жа дзень прызначыў арцыбіскупа Віта Рала першым нунцыем у краіне", - сказаў арцыбіскуп Майкл Фрэнсіс Кроці, цяперашні прадстаўнік Святога Пасаду ў афрыканскай краіне. Ён падзякаваў гарадской радзе за "ўшанаванне" Папы-эмерыта і звярнуў увагу, што рэктарат Каталіцкага ўніверсітэта Заходняй Афрыкі таксама цяпер будзе знаходзіцца на вуліцы Бэнэдыкта XVI.
Арцыбіскуп Уагадугу, кардынал Філіп Уэдраога далучыўся да слоў ватыканскага дыпламата, падкрэсліўшы: "Называючы гэтую вуліцу імем вялікага пастыра Бэнэдыкта XVI, мы даём надзею Буркіна-Фасо, Афрыцы і свету, а таксама спрыяем развіццю духу дыялогу, згоды, справядлівасці і міру ў сэрцы ўсіх людзей. Зробім жа так, каб гэтая вуліца была месцам, дзе мір натхняе веру".
У сваю чаргу мэр сталіцы Буркіна-Фасо Арман П'ер Бэвуэндэ ахарактарызаваў Бэнэдыкта XVI як "чалавека, які заўсёды працаваў на карысць згоды паміж народамі, міжканфесійнага дыялогу і веры".