Арцыбіскуп Палья супраць навязвання гендарнай ідэалогіі
Ян Глінскі – Vatican News
Іерарх заўважыў, што італьянская канстытуцыя абараняе ад дыскрымінацыі, “аднак у гэтым выпадку закон, які павінна абараняць канстытуцыя, адмаўляе іншыя законы, што вынікаюць з асноўнага закону (канстытуцыі), у тым ліку свабоду думкі”.
Закон аб гоматрансфобіі, які абмяркоўваецца ў італьянскім парламенце, выклікае вялікія дыскусіі, бо прадугледжвае, між іншым, суровыя пакаранні за дыскрымінацыю прадстаўнікоў ЛГБТ. Пры гэтым дэфініцыя дыскрымінацыі акрэслена настолькі незразумела, што, паводле юрыстаў, ёй можна палічыць нават навучанне Касцёла пра сужэнства і сям’ю. Апостальская Сталіца ўжо выказвалася адносна гэтага пытання на дыпламатычным узроўні.
Як падкрэсліў арцыбіскуп Палья, гэтае ўмяшальніцтва не з’яўляецца інтэрвенцыяй у справы італьянскай дзяржавы, але праявай клопату пра агульнае дабро. І, як дадаў іерарх, хоць Ватыкан з’яўляецца міжнароднай рэчаіснасцю і суверэннай дзяржавай, аднак, дзякуючы блізкасці з Італіяй, ён з надзвычайнай уражлівасцю заўважае ў італьянскім грамадстве аднолькавыя пачуцці. “Для нас, італьянцаў, сям’я асноўваецца на сужэнстве мужчыны і жанчыны, гэта рэчаіснасць бацькі і маці як бацькоў, гэта штосьці, што з’яўляецца велізарнай каштоўнасцю”, - сцвердзіў арцыбіскуп Палья ў інтэрв’ю для часопіса „Il Giornale”.