Пошук

Кс. Ёаніс Гайд падчас падпісання дакумента Папам і Імамам Аль-Азхар Кс. Ёаніс Гайд падчас падпісання дакумента Папам і Імамам Аль-Азхар 

Былы сакратар Папы будуе два дзіцячыя цэнтры ў Егіпце

Копцкі Каталіцкі Касцёл у Егіпце пабудуе ў новай адміністрацыйнай сталіцы краіны (45 км ад Каіра) прытулак для дзяцей вуліцы і бальніцу для жанчын з дзецьмі.

Ян Глінскі - Vatican News

Абодва праекты – вынік падпісання дакумента з Абу-Дабі Аб чалавечым братэрстве. Іх рэалізацыяй займаецца Таварыства Дзіцятка Езуса ў Каіры, заснаванае 21 ліпеня 2020 г. у сядзібе пасольства Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў у Рыме па ініцыятыве былога папскага сакратара, кс. Ёаніса Лахзі Гайда. Копцкі святар быў сведкам падпісання Дакумента і пасля заканчэння служэння ў Ватыкане вырашыў ажыццявіць яго пастановы.

Адкрыццё сірочага прытулку Аазіс міласэрнасці запланавана на 2022 г. 200 дзяцей вуліцы – хрысціяне і мусульмане – змогуць атрымаць належную апеку, харчаванне і адукацыю. У капліцы аб’екта будзе змешчана статуя бл. Карла Акуціса, якую 17 сакавіка 2021 г. благаславіў Францішак.

Будаўніцтва бальніцы Дзіцятка Езус, па словах кс. Гайда, распачнецца ў жніўні. Установа будзе мець міжнародны статус і цесна супрацоўнічаць з вядомай ватыканскай клінікай Bambino Gesù. Акрамя гэтага, навуковы камітэт будучай клінікі ў Каіры ўзначальвае Марыэла Энак, дырэктар згаданай ватыканскай педыятрычнай установы. Тут змогуць атрымаць дапамогу хворыя дзеці, а таксама цяжарныя і хворыя жанчыны.
 

24 ліпеня 2021, 11:45