Пошук

Вынікі паводкі ў Германіі. Ілюстрацыйнае фота Вынікі паводкі ў Германіі. Ілюстрацыйнае фота 

Малітва Папы за ахвяр паводкі ў Германіі, Бельгіі і Нідэрландах

Францішак запэўніў у сваіх малітвах за жыхароў Германіі, Бельгіі і Нідэрландаў пасля паводак, ад якіх пацярпелі тысячы людзей, ёсць смяротныя ахвяры.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“Хацеў бы выказаць спачуванне жыхарам Германіі, Бельгіі і Нідэрландаў, якія пацярпелі ад катастрафічных паводак. Няхай Пан прыме памерлых і суцешыць іх сем'і. Няхай падтрымае намаганні ўсіх па дапамозе тым, каму нанесена сур'ёзная шкода”, - сказаў Францішак.

Паводле апошніх дадзеных, колькасць загінулых у заходняй частцы Германіі павялічылася да 156. Ёсць 670 параненых. У Бельгіі паводка забрала як мінімум 27 жыццяў. Каля дзясятка чалавек лічацца прапаўшымі без вестак. Найбольшую шкоду катаклізм нанёс ва ўсходняй і паўднёвай частках краіны. У Нідэрландах, у сваю чаргу, найбольшы ўрон паводка нанесла правінцыі Лімбург, размешчанай паміж Германіяй і Бельгіяй. У многіх населеных пунктах узровень вады ў рэках застаецца высокімі, а сітуацыя няўстойлівая, таму тысячы эвакуіраваных не могуць вярнуцца дамоў.
 

18 ліпеня 2021, 13:42