Папа моліцца за ахвяр паводкі ў Германіі
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Іерарх запэўніў у малітве Папы за ахвяр і глыбокай заклапочанасці з прычыны наступстваў катаклізму. "Святы Айцец быў глыбока ўзрушаны, пачуўшы пра моцны шторм і паводку ў Паўночным Рэйн-Вестфаліі і Рэйнланд-Пфальцы. Яго Святасць у малітве ўспамінае тых, хто страціў жыццё, і выказвае глыбокае спачуванне іх сем'ям. Ён асабліва моліцца за тых, хто знік без вестак, за параненых і за тых, хто пацярпеў або страціў маёмасць у выніку ўздзеяння прыродных сіл. Запэўніваючы іх, а таксама экстранныя службы і ратавальнікаў у сваёй духоўнай блізкасці, Францішак просіць Бога аб дапамозе і абароне для ўсіх", - гаворыцца ў тэксце тэлеграмы.
Прынамсі 80 чалавек загінулі ў выніку паводкі, якая абрынулася на рэгіёны Германіі, а сотні да гэтага часу лічацца зніклымі без вестак. Як заяўляюць мясцовыя ўлады, паводка, выкліканая моцнымі дажджамі, стала найбуйнейшым стыхійным бедствам у гэтай частцы заходняй Германіі.