ЗША: епіскапат заклікаў сенат да абароны жыцця ненароджаных
Ян Глінскі - Vatican News
Калі папраўка перастане дзейнічаць, падаткаплацельшчыкі будуць абавязаны плаціць за так званыя аборты па патрабаванні, медыкі – рабіць аборты і накіроўваць на іх насуперак свайму сумленню, а работадаўцы і страхоўшчыкі – пакрываць выдаткі.
Рашэнне Палаты прадстаўнікоў не адпавядае волі амерыканскага народа, які ў сваёй большасці выступае супраць фінансавання абортаў з падаткаў. На гэта ўказалі амерыканскія біскупы – кардынал Цімаці Долан з Нью-Ёрка, старшыня Камісіі рэлігійнай свабоды епіскапату ЗША (USCCB), а таксама арцыбіскуп Джозэф Фрэд Ньюман, старшыня Камісіі па абароне жыцця. Фінансаванне абортаў і прымус выконваць іх, як сцвердзілі амерыканскія іерархі, з’яўляецца “сур’ёзным парушэннем правоў чалавека”.
За час існавання папраўкі Хайда, як падкрэслілі іерархі, былі ўратаваны як мінімум 2,4 млн. чалавечых жыццяў. Біскупы крытыкуюць таксама выдаленне агаворкі аб праве на супраціў сумлення работнікаў службы аховы здароўя і медыцынскіх устаноў, дзе хочуць лячыць і ратаваць жыццё, а не забіраць яго.
Нагадаем, паводле папраўкі Хайда, аборты фінансаваліся толькі ў выключных выпадках: калі ў выніку захавання цяжарнасці існавала пагроза жыццю маці; калі цяжарнасць наступіла ў выніку згвалтавання або кровазмяшэння.