Пошук

Лагатып ААН Лагатып ААН 

Генсек ААН салідарны з ахвярамі рэлігійнага пераследу

Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш выказаў глыбокую занепакоенасць у сувязі з нападамі на права чалавека на свабоду веравызнання і светаўяўлення.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Аб гэтым ён заявіў у пасланні на Міжнародны дзень памяці ахвяр актаў насілля на аснове рэлігіі або пераканання, які быў устаноўлены ААН у 2019 г. і адзначаецца 22 жніўня.

“Мы з’яўляемся сведкамі росту агрэсіі і нецярпімасці, якія даходзяць нават да фізічнага насілля і нападаў на асобных людзей, групы і месцы, мэтай якіх з’яўляюцца выключна вера або рэлігійная вераванні і сімвалы”, - зазначыў Гутэрыш.

“Гэта насілле часта суправаджаецца парушэннямі іншымі асноўных правоў, уключаючы права на свабоду думкі і сумлення. Пандэмія каронавіруса яшчэ больш умацавала расізм, стыгматызацыю і дэзынфармацыю, часта скіраваныя супраць этнічных і рэлігійных меншасцей, а таксама абвастрыла небяспечнае злучэнне гэтых тэндэнцый”, - дадаў ён.

Генсек ААН выказаў “поўную салідарнасць” з ахвярамі насілля на рэлігійнай глебе, якія, нягледзячы на рызыку, мужна выступаюць у абарону сваіх правоў, а таксама з грамадскімі і рэлігійнымі лідарамі, якія рашуча асуджаюць усе формы насілля ці дыскрымінацыі.

Антоніу Гутэрыш нагадаў пра адказнасць дзяржаў за прадухіленне дыскрымінацыі і насілля, за абарону правоў прадстаўнікоў рэлігійных меншасцей і паслядоўны пераслед вінаватых за злачынствы ў гэтай сферы. Міжнародная супольнасці павінна лепш клапаціцца пра ахвяр гэтых “ганебных” дзеянняў і аказваць большую падтрымку тым, хто змагаецца з прычынамі нецярпімасці і нянавісці, якія глыбока ўкараніліся, - сцвердзіў Генеральны сакратар ААН.
 

22 жніўня 2021, 15:14