Патрыярх Барталамей І: свабода рэлігіі як аснова правоў чалавека
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
"Права на вызнанне ўласнай рэлігійнай веры з'яўляецца “маці” многіх індывідуальных і грамадскіх правоў ", - заявіў Барталамей І, якога цытуе партал Orthodox Times.
Кантэкст прысутнасці мусульман у Еўрапейскім Саюзе і ўзаемныя адносіны паміж рэлігіямі і правамі чалавека былі разгледжаны на штогадовым пасяджэнні Еўрапейскага кансорцыума касцёльных і дзяржаўных даследаванняў (European Consortium for Church and State Research). Мэта асацыяцыі спецыялістаў у Кананічным праве з усёй Еўропы – садзейнічаць адносінам паміж дзяржавамі і рэлігійнымі супольнасцямі на кантыненце.
"Пытанне ўзаемасувязі паміж ісламам і правамі чалавека або рэлігіяй і правамі чалавека знаходзіцца ў цэнтры адносін паміж рэлігіяй і законам", - звярнуў увагу Патрыярх у пасланні, якое адкрыла сесію ва Універсітэце Арыстоцеля ў Салоніках.