Пошук

Кардынал П'етра Паралін. Ілюстрацыйнае фота Кардынал П'етра Паралін. Ілюстрацыйнае фота 

Кардынал Паралін звернецца да каталіцкіх палітычных лідараў

3-5 верасня ў мадрыдскім Універсітэце св. Паўла пройдзе ІІ Міжнародная сустрэча католікаў, якія займаюцца палітыкай. Да іх звярнецца кардынал П’етра Паралін, Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці Папы.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Форум быў арганізаваны па ініцыятыве арцыбіскупа Мадрыдскага, кардынала Карласа Асоры, і Лацінаамерыканскай акадэміі каталіцкіх лідараў пры падтрымцы Фонда імя Конрада Адэнаўэра.

Яго тэма: “Культура сустрэчы ў палітычным жыцці на службе нашым народам”. У ёй будуць браць удзел 74 палітычных дзеяча з 18 краін свету. Праграма мерапрыемства прадугледжвае lectio magistralis кардынала П’етра Параліна, прысвечаную культуры сустрэчы і грамадскаму сяброўству ў свеце, што перажывае крызіс. Сачыць за падзеяй можна анлайн на канале Мадрыдскай архідыяцэзіі ў Youtube.

03 верасня 2021, 11:40