У Італіі арганізавалі Летнюю школу эканомікі св. Францішка
Ян Глінскі - Vatican News
“Пераасэнсаваць эканоміку нанова” – такі дэвіз спадарожнічаў мерапрыемствам форуму, які праходзіў у пачатку верасня. “Навучымся развіваць стыль жыцця, у якім няма “іншых”, а толькі “мы”, – з такім заклікам звярнуўся да ўдзельнікаў сустрэчы ў сваім відэапасланні Папа Францішак.
На думку маладых эканамістаў, удыхнуць душу ў эканоміку можна праз генерыраванне інклюзіўных працэсаў, у якіх улічваецца супольнае дабро, у тым ліку інтарэсы бедных і патрабуючых.
Адна з удзельніц форуму эканаміст Валянціна Брадзі падкрэсліла важнасць не толькі выступленняў і прэзентацый, але і нефармальнай камунікацыі падчас летняй школы. Менавіта ў шчырых размовах можна падзяліцца досведам і сваім бачаннем, улічваючы рознае паходжанне ўдзельнікаў. “Важным з’яўляецца таксама той факт, што дыскусія датычыць не толькі тэарэтычных тэм, але ў першую чаргу практычных пытанняў, - падкрэсліла Брадзі, дадаўшы, што сустрэча ўключала як выступленні, так і працу ў групах.
“Мы разумеем важнасць пачуцця прыналежнасці, бо без яго не з’яўляецца магчымым супольны выбар. І цяпер гэта трэба перанесці ў штодзённае жыццё, у адносіны, якія мы наладжваем як эканамісты і прадпрымальнікі. Так адбываецца, напрыклад, калі нейкая краіна пераходзіць ад пазіцыі дзяржавы апякунскай, да ідэі супольнасці, у якой кожны жыхар актыўны і неабыякавы”, - заўважыла ўдзельніца Летняй школы эканомікі св. Францішка