Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

COMECE задаволена адкліканнем прынцыпаў унутранай камунікацыі ЕС

Камісія Біскупскіх Канферэнцый Еўрапейскай Супольнасці (COMECE) задаволена адкліканнем прынцыпаў унутранай камунікацыі Еўрапейскага саюза, дзе не рэкамендавалася выкарыстоўваць назвы хрысціянскіх свят.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Аб адкліканні праекта абвясціла Упаўнаважаны па пытаннях роўнасці Элена Далі пасля таго, як ён сустрэўся з крытыкай, асабліва ў дачыненні да рэкамендацыі не выкарыстоўваць назву “Божае Нараджэнне”. У інструкцыі раілі ўвогуле не ўжываць “назвы, тыповыя для пэўнай рэлігіі”.

“Паважаючы права Еўрапейскай камісіі на фарміраванне ўласнай пісьмовай і вуснай камунікацыі і прызнаючы важнасць роўнасці і недыскрымінацыі”, COMECE выказала занепакоенасць тым, што некаторыя часткі дакумента “характарызуюцца антырэлігійным ухілам”.

Камісія заўважыла, што “нейтралітэт не павінен выдаляць рэлігію з прыватнай сферы”. Яна падкрэсліла, што, напрыклад, Божае Нараджэнне – гэта не толькі частка рэлігійных традыцый Еўропы, але і рэчаіснасць кантынента. Павага да рэлігійнай разнастайнасці не павінна прывесці да парадаксальных наступстваў выдалення рэлігійнага элемента з публічнага дыскурсу.

Еўрапейскія біскупы падкрэслілі, што “хоць Каталіцкі Касцёл у ЕС цалкам падтрымлівае роўнасць і барацьбу з дыскрымінацыяй, таксама відавочна, што гэтыя дзве мэты не павінны прывесці да скажэння або самацэнзуры”, а “каштоўны прынцып інклюзіі не павінен мець супрацьлеглы эфект выключэння”. COMECE спадзяецца, што перагледжаная версія Прынцыпаў будзе ўлічваць гэтыя праблемы.
 

01 снежня 2021, 12:35