Пошук

На месцы гібелі мігрантаў у выніку дарожнага здарэння ў Мексіцы На месцы гібелі мігрантаў у выніку дарожнага здарэння ў Мексіцы 

Пантыфік засмучаны гібеллю мігрантаў у Мексіцы

Папа скіраваў спачуванні ў сувязі з гібеллю мігрантаў у штаце Ч’япас на поўдні Мексікі. Па меншай меры 54 чалавека загінулі і каля 60-ці атрымалі раненні ў выніку дарожнага здарэння.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Святы Айцец адчувае глыбокі боль і смутак з прычыны трагедыі, запэўніваючы ў сваёй блізкасці і падтрымцы родных загінулых, а таксама выказваючы пажаданне хуткага выздараўлення для параненых, - гаворыцца з спачувальнай тэлеграме, скіраванай за подпісам кардынала П’етра Параліна, Дзяржаўнага Сакратара Яго Святасці Папы, арцыбіскупу Фабіа Манцінасу, пастыру дыяцэзіі Тустла-Гут’ерэс, на тэрыторыі якой адбылася аварыя.

Катастрофа здарылася 9 снежня. На крутым павароце машына з прычэпам, якая ехала з перавышэннем хуткасці, урэзалася ў дарожную агароджу і перакулілася. У прычэпе знаходзілася больш за 100 мігрантаў з краін Лацінскай Амерыкі, пераважна з Гватэмалы і Гандурасу, якія накіроўваліся да мяжы ЗША. Сярод загінулых ёсць жанчыны і дзеці.

11 снежня 2021, 09:19