Пошук

Гаіцянскія мігранты. Ілюстрацыйнае фота Гаіцянскія мігранты. Ілюстрацыйнае фота 

Гаіці: біскупы просяць міжнародную супольнасць аб дапамозе

Божае Нараджэнне стала нагодай для гаіцянскіх біскупаў звярнуцца да сусветных і мясцовых палітыкаў з заклікам знайсці выйсце з інстытуцыйнага і сацыяльнага крызісу, які пагражае стабільнасці краіны.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Іерархі спыталіся ў мясцовых палітыкаў, ці не хвалюе іх хаатычная і катастрафічная сітуацыя ў краіне? Яны заклікалі прадстаўнікоў палітычных, грамадскіх і фінансавых колаў знайсці канчатковае і трывалае рашэнне, а ўзброеныя групы і тых, хто іх падтрымлівае, – скласці зброю і садзейнічаць больш справядліваму, гуманнаму і адзінаму грамадству.

Гаіці застаецца адной з самых бедных краін у свеце. Тут на працягу многіх гадоў захоўваецца палітычная нестабільнасць, якая ў апошні час пагоршылася забойствам прэзідэнта і разгулам насілля. Акрамя таго, 14 жніўня 2021 года ў паўднёвай частцы вострава адбыўся землятрус, які прывёў да смерці 2,2 тысяч чалавек і больш 50 тысяч разбураных дамоў.

Перад абліччам трывожнай сітуацыі біскупы заклікалі да маральнага і патрыятычнага абуджэння для барацьбы з сіламі зла, якія нясуць з сабой жорсткасць і пакуты. Яны выказалі салідарнасць з болем тых, хто стаў ахвярай выкрадання, згвалтавання і рознага роду насілля, а таксама даручылі Божай міласэрнасці забітых узброенымі групамі.
 

29 снежня 2021, 11:27