Пошук

Пасля паводкі ў Паўднёвым Судане Пасля паводкі ў Паўднёвым Судане 

Паўднёвы Судан: папская дапамога пацярпелым ад паводкі

8 снежня 2021 года Апостальская элемазінарыя перадала 30 тысяч долараў для жыхароў дыяцэзіі Малакай у Паўднёвым Судане. У кастрычніку 2020 г. Папа ўжо дасылаў сюды 75 тысяч долараў.

Ян Глінскі - Vatican News

У горадзе Банціё знаходзіцца самы вялікі ў краіне лагер для перасяленцаў. Пасля грамадзянскай вайны 2013 года пад эгідай ААН тут знайшлі прытулак больш за 120 тысяч чалавек. Цяпер, калі яны спрабавалі вярнуцца на свае землі, то былі вымушаны застацца ў лагеры для перасяленцаў унутры краіны. Акрамя гэтага, ад жніўня сюды прыбываюць жыхары штата Юніці, затопленага паводкай. На сёння іх налічваецца звыш 50 тысяч чалавек.

Колькасць жыхароў лагера ў Банціё працягвае павялічвацца. Увесь час прыбываюць жанчыны і дзеці. Мужчыны спрабуюць уратаваць нямногіх выжыўшых жывёл, у той час як пасевы і запасы ежы былі цалкам страчаны. На сёння гэта адзіная бяспечная зона, якая ахоўваецца плацінамі, пабудаванымі Місіяй ААН у Паўднёвым Судане (NMISS).

Ад паводкі пацярпела больш за мільён чалавек, большасць у дыяцэзіі Малакай, размешчанай на тэрыторыі штатаў Юніці, Верхні Ніл і Джонглей.
 

10 снежня 2021, 11:03